воскресенье, 10 декабря 2017 г.

У промнях духоўнага святла

   
 7-8 снежня ў Гродне шосты год запар прайшлі Каложскія абласныя навукова-адукацыйныя чытанні, на якіх была засяроджана ўвага на антрапалагічным крызісе сучаснасці і шляхах яго пераадолення. 
   У чытаннях прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты ўнівесітэта імя Янкі Купалы, вучні і настаўнікі навучальных устаноў Гродзеншчыны, прадстаўнікі музеяў і Гродзенскай праваслаўнай епархіі. 
   У час секцыйных пасуджанняў удзельнікам чытанняў была дадзена магчымасць наведаць гімназію №2 і СШ №38 г. Гродна. Былі прапанаваны экскурсія па школьным музеі СШ №38, выстава экспанатаў Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі, выстава дзіцячых малюнкаў "Прыгажосць божага свету" ў гімназіі №2.
Падрабязне з Каложскімі чытаннямі знаёмцеся тут:

воскресенье, 26 ноября 2017 г.

Назад у мінулае

         З 27 лістапада ў музеі арганізуецца выстава старой тэхнікі (тэлевізары, тэлефонныя апараты, прасы, патэфоны, радыё ...). Наведвальнікам будзе прапанавана прасачыць эвалюцыю тэхнічных стодкаў: ад самаробнага жалезнага праса на вуглях да электрычнага... У аснову выставы леглі прадметы з фондаў музея. Сабраныя прадметы, безумоўна, будуць цікавыя для шырокаго кола наведвальнікаў. І што цікава, любы з іх зможа стаць і сам удзельнікам выставы: для гэтага дастаткова прынесці ў музей свой экспанат з разраду ўстарэлай тэхнікі. 
          Запрашаем на выставу ў наш музей!
          Адправімся разам назад у мінулае!

суббота, 14 октября 2017 г.

Фантазіі ўзлёт, жаночых рук тварэнне...


    Паважаныя сябры, з 16 кастрычніка музей гасцінна адчыняе дзверы прыхільнікам вышыўкі крыжыкам. Свае цудоўныя работы тут прадставілі:
 Старыкава Вольга Міхайлаўнанастаўніца рускай мовы і літаратуры,
 Абрамчык Надзея Міхайлаўна, ветэран педагагічнай працы,
Зайцава Вольга Уладзіміраўна, парыкмахер, мама вучняў нашай школы.
    Запрашаем на выставу, лепш усё ўбачыць сваімі вачыма.
                                   
                                   


воскресенье, 8 октября 2017 г.

            Паважаныя сябры! З 9 кастрычніка па 14 кастрычніка 2017 года ў музеі арганізоўваецца выстава вышываных работ бацькоў, настаўнікаў і вучняў нашай школы 
"Нясумныя заняткі для паненак і кабет".


Запрашаем наведаць выставу з 16 кастрычніка па 8 лістапада.

вторник, 19 сентября 2017 г.

Сардэчна запрашаем!

Запрашаем ўсіх, хто ведае ці хоча больш даведацца пра наш музей, хто пабываў тут ці яшчэ толькі плануе.
 Сардэчна запрашаем! 
Будзем рады сустрэчы з Вамі!