воскресенье, 26 ноября 2017 г.

Назад у мінулае

         З 27 лістапада ў музеі арганізуецца выстава старой тэхнікі (тэлевізары, тэлефонныя апараты, прасы, патэфоны, радыё ...). Наведвальнікам будзе прапанавана прасачыць эвалюцыю тэхнічных стодкаў: ад самаробнага жалезнага праса на вуглях да электрычнага... У аснову выставы леглі прадметы з фондаў музея. Сабраныя прадметы, безумоўна, будуць цікавыя для шырокаго кола наведвальнікаў. І што цікава, любы з іх зможа стаць і сам удзельнікам выставы: для гэтага дастаткова прынесці ў музей свой экспанат з разраду ўстарэлай тэхнікі. 
          Запрашаем на выставу ў наш музей!
          Адправімся разам назад у мінулае!