суббота, 23 декабря 2017 г.

З Новым годам!


      З 20 снежня чакае сваіх наведвальнікаў  выстава "Навагоднія паштоўкі, цацкі нашых продкаў". Запрашаем пазнаёміцца з калекцыяй навагодніх паштовак, фотаздымкаў і ёлачных цацак мінулага стагоддзя. 
       З Новым годам! Цудоўнага навагодняга настрою!

 

вторник, 19 декабря 2017 г.

Падарожжа ў мінулае


16 снежня на базе нашай школы прайшла турысцкая субота.
Гасцям нашага музея была прапанавана гульня-падарожжа "Назад у мінулае". Юныя турысты СШ №3 г.Дзятлава зрабілі падарожжа ў мінулае жыццё  продкаў-беларусаў. Экспанаты выставы дапамаглі ім узбагаціць сябе ведамі аб малавядомых ці незаслужана забытых фактах жыцця прабабуль і прадзядуль...
падрабязней знаёмцеся тут:

воскресенье, 10 декабря 2017 г.

У промнях духоўнага святла

   
 7-8 снежня ў Гродне шосты год запар прайшлі Каложскія абласныя навукова-адукацыйныя чытанні, на якіх была засяроджана ўвага на антрапалагічным крызісе сучаснасці і шляхах яго пераадолення. 
   У чытаннях прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты ўнівесітэта імя Янкі Купалы, вучні і настаўнікі навучальных устаноў Гродзеншчыны, прадстаўнікі музеяў і Гродзенскай праваслаўнай епархіі. 
   У час секцыйных пасуджанняў удзельнікам чытанняў была дадзена магчымасць наведаць гімназію №2 і СШ №38 г. Гродна. Былі прапанаваны экскурсія па школьным музеі СШ №38, выстава экспанатаў Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі, выстава дзіцячых малюнкаў "Прыгажосць божага свету" ў гімназіі №2.
Падрабязне з Каложскімі чытаннямі знаёмцеся тут: