Пра музей

Скарбонка памяці - музей!

Ты сховішча святых успамінаў!
Любоў да Беларусі, Дзятлаўшчыны маёй,
З мінулым днём чароўнае спатканне.

     Музей "Гісторыя Дзятлаўшчыны" заснаваны ў 1994 годзе. Пасля рэканструкцыі быў адкрыты 7 мая 2015 года. Профіль музея - гісторыка-краязнаўчы. Агульная плошча музейнага памяшкання 66 кв/м. Асноўны фонд музея складаецца з 405 экспанатаў Найбольш каштоўнымі з іх з'яўляюцца карта "PLECHOW", арыгіналы газет ваенных гадоў "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", ліст з фронту, саматканыя і вышываныя ручнікі, абрусы.  Настаўнікамі і вучнямі створаны дыярамы "Партызанскі лагер", "Вызваленне Дзятлаўшчыны". Асноўнымі накірункамі дзейнасці музея з'яўляюцца тэматычныя і аглядавыя экскурсіі, пошукавая работа, сустрэчы з цікавымі людзьмі, масава-прапагандысцкая работа. З верасня 2017 года пачалася работа па рэалізацыі праекта "Культурная спадчына Дзятлаўшчыны". 
          Музей складаецца з 8 раздзелаў:
Дзятлаўчына старажытная
Уладальнікі Дзятлава,
                                      Архітэктурныя помнікі Дзятлаўшчыны
Дзятлаўшчына ў складзе Польшчы
Хата з матчынай душой
Дзятлаўшчына сучасная
Шчодрая талентамі зямля дзятлаўская.
Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны
 (падраздзелы: "Партызанскі рух на Дзятлаўшчыне", "Яны абаранялі Радзіму", "І памятае свет выратаваны".




Наш музей - гэта храм мінулага,
адлюстраванне сённяшняга,
акно ў будучае.

Буклет школьнага музея "Гісторыя Дзятлаўшчыны"






Візітка школьнага музея "Гісторыя Дзятлаўшчыны"





Адкрыццё школьнага музея "Гісторыя Дзятлаўшчыны"

Комментариев нет:

Отправить комментарий