Салдаты Перамогі

     Прайшло ўжо шмат гадоў з тых часоў, калі адгрукаталі пераможныя залпы,  але памяць аб вялікім подзвігу нашага народа не гасне і не пагасне ніколі! Дата 9 мая 1945 года навечна ўпісана не толькі ў гісторыю, але і ў нашы душы. Цяжка выказаць словамі ўдзячнасць, якую мы адчуваем да пераможцаў-ветэранаў, якія адваявалі волю, незалежнасць і спакой на роднай зямлі. 

           Перамога - гэта свята, якое аб'ядноўвае і моладзь, і старых, і дарослых, і зусім яшчэ юных грамадзян нашай Радзімы. У кожнай сям'і - лёс і гісторыя дзядоў і прадзедаў. Мы заплацілі дарагой цаной за гэтую Перамогу, і нікому не дазволім ні сягодня, ні заўтра забываць аб мільёнах загінуўшых. Нізкі паклон вам, франтавікі, працаўнікі тылу, партызаны і падпольшчыкі, вязні фашысцкіх лагераў смерці. Ваш подзвіг бессмяротны, імя яго - Перамога.  

       Дзякуючы намаганням настаўнікаў, вучняў, бацькоў нашай школы ў музеі  створана экспазіцыя "Бессмяротны полк". З партрэтаў выставы на нас глядзяць такія дарагія і родныя нам людзі. У гэтым вугалку жыве памяць аб мінулым. Гэта памяць дапамагае нам вучыцца, працаваць, верыць у светлае будучае. 


Козел Іван Кандрацьевіч


Нарадзіўся ў 1917 годзе. На форонце з 25.12.1941 года. Служыў у 606 стралковым палку аўтаматчыкам. Зволены ў запаз па раненню  22.07.1943 года. 


Узнагароджаны медалём  "За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне  1941-1945 гадоў" і медалём Жукова. 



(Прадзядуля Смірнова Паўла, вучня 6 "б" класа)

Грачоў Васіль Іванавіч  



Пайшоў на фронт дабравольцам у снежні 1941 года,  няледзячы на тое, што меў бронь як чыгуначнік. Загінуў  27 красавіка  1942 года.

Грачоў Васіль  Васільевіч




Нарадзіўся ў сяле Вол-Майдан Чарнухінскага раёна Арзамаскай вобласці ў 1922 годзе. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы, потым быў прызваны ў армію. Скончыў курсы малодшых афіцэраў, спачатку служыў у лыжным батальёне, а потым быў мінамётчыкам. За адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём "За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". 
(З сямейнага архіва Грачовай Веры Міхайлаўны, настаўніцы пачатковых класаў)

Чыгір Канстанцін Мацвеевіч

(На фота другі справа) 

Ваяваў на Прыбалтыйскім фронце. Дажыў да Перамогі. Пасля вайны працаваў у сельскай гаспадарцы. Памёр у 1955 годзе. 
(Прадзядуля Чыгіра Андрэя і Чыгіра Арсенія)

Ланцавіч Сцяпан Лук'янавіч


З восені 1942 году - партызан атрада "Барацьба" Ленінскай партызанскай брыгады. Прайшоў усю вайну, быў паранены. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай зоркі, ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, медалём "За адвагу". 
(Прадзядуля Свяцецкай Вікторыі)


Грэбень Уладзімір Астапавіч, нарадзіўся ў 1910 годзе, у Чырвонай Арміі з верасня 1944 г., радавы 221-га гвардыі стралковага палка, 77 гвардыі стралковай дывізіі, памёр ад ран у шпіталі 9 лютага 1945 г., пахаваны ў мястэчку Холлендэнберг у Германія.
 (Дзядуля Старыкавай Вольгі Міхайлаўны, настаўніцы рускай мовы і літаратуры)

Лаўнік Уладзімір Ісідаравіч


(на верхнім  радзе фота сядзіць справа)
Нарадзіўся ў 1906 годзе, у Чырвонай Арміі з восені 1944 года, радавы. 
(Дзядуля Старыкавай Вольгі Міхайлаўны, настаўніцы рускай мовы і літаратуры)

Сіўко Пётр Пракопавіч 



Нарадзіўся ў 1918 годзе ў в.Хвінявічы. У 1937 годзе паехаў у горад Шахты Растоўскай вобласці  працаваць шахцёрам. Там яго і застала вайна. Пётр Пракопавіч быў прызваны на фронт, стаў кулямётчыкам. Амаль усю вайну прайшоў Пётр Пракопавіч без ранення. Але ў самым канцы вайны, 26 красавіка 1945 года,  яго параніла. А адбылося гэта так:

З сайта:Подвиг народа

Дзень Перамогі Пётр Пракопавіч  сустрэў у шпіталі. Лекары хацелі ампутаваць яму нагу, але ён адмовіўся. Са шпіталя Пётр Пракопавіч вярнуўся  у 1946 годзе. Усё астатняе сваё жыццё ён хадзіў з кійком і асколкам у назе. Сіўко Пётр Пракопавіч быў узнагароджаны медалямі "За адвагу" і "За ўзяцце Кёнінгсберга". Памёр у 1991 годзе. 
(Прадзядуля Гузоўскага Ўладзіслава і Татарчык Валерыі)

Канапінь Міхаіл Мацвеевіч



Нарадзіўся ў 1909 годзе ў в.Труханавічы. У Чырвонай Арміі з ліпеня 1944 года. Служыў у 472 палку мінамётчыкам. 
Быў паранены. Узнагарожаны медалямі "За вызваленне Прагі", "За Перамогу на Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг" 
(Прадзядуля Пацыновіча Аляксея)


Шыцько Васіль Пятровіч, нарадзіўся 12 лютага 1926 года. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе пайшоў на фронт артылерыстам. Служыў радавым у складзе 1-га Беларускага фронту. Вызваляў Польшчу, дайшоў да Берліна. Падчас баёў у Германіі быў паранены (асколачнае раненне пляча і галавы). Дзень Перамогі сустрэў у шпіталі. Узнагароджаны медалямі "За адвагу", "За ўзяцце Берліна", "За вызваленне Варшавы", "За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". (Прадзядуля Салаты Лізаветы і Салаты Анастасіі)


Кончык Барыс Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1906 годзе ў вёсцы Гірычы. У Чырвонай арміі з 1944 года. Ваяваў на Заходне-Беларускім фронце стралком, удзельнічаў у штурме Кёнінгсберга, за што яму загадам маршала Савецкага Саюза таварышам Сталінам аб'яўлена падзяка. 17 студзеня 1945 года быў ранены. Дэмабілізаваўся з войска ў лістападзе 1945 года. Памёр ў 1969 годзе ад сухотаў лёгкіх. На стан здароўя паўплывала вайна: былое раненне і жыццё ў сырых акопах у балотах пад Кёнінгсбергам. Барыс Аляксеевіч быў самым звычайным чалавекам. Ён не лічыў сябе героям.  Проста ўнёс свой уклад у Перамогу, аддаў часцінку сябе дзеля велізарнай і важнай справы - вызвалення сваёй Радзімы. 
(З сямейнага архіва Губко Іны Іосіфаўны, педагога-псіхолага)

Белавус Вікенцій Рыгоравіч

Нарадзіўся ў 1908 годзе ў вёсцы Мядзвінавічы. У Чырвонай Арміі з 5 ліпеня 1944 года. Ваяваў у 227 зенітна-стралковым палку стралком, у 237 стралковым палку - сувязістам, у 943 стралковым палку - стралком. 9 красавіка 1945 году быў паранены ў плячо і галаву. Узнагароджаны медалём "За адвагу", ордэнам "Айчыннай вайны" I ступені. 
(Дзядуля Дзедавай Іны Іванаўны, настаўніцы пачатковых класаў, прадзядуля Дзедавай Паліны і Дзедавай Таццяны)

Верамейчык Браніслаў Вікенцьевіч, нарадзіўся ў 1909 годзе ў  вёсцы Жукоўшчына, Дзятлаўскага раёна. Пасля вызвалення раёна ад нямецкіх войскаў 25 ліпеня 1944 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў у складзе 766 стралковага палка 217 стралковай дывізіі спачатку ў складзе 2-га Беларускага, а потым - 3-га Беларускага франтоў. Апошні ліст ад яго прыйшлоў 6 студзеня 1945 года. Пасля вайны прабабуля Марыя Ігнацьеўна шукала звесткі пра лёс мужа, рабіла запыты ў ваенкамат. Прыйшоў адказ, што яе муж прапаў без вестак у сакавіку 1945 года.

Зямляк-аднапалчанін пасля вяртання з фронту распавядаў, што апошні раз бачыў Браніслава Вікенцьевіча, калі ён канваяваў палонных нямецкіх салдат. Прабабуля засталася адна з чатырма дзяцьмі. Старэйшай дачцэ было 12 гадоў, а малодшаму сыну - 1 год. Яна адна выгадавала дзяцей і ўсё жыццё спадзявалася, што яе муж калі-небудзь вернецца дадому. 
(Прадзядуля Верамейчыка Аляксандра)

Абражэй Віктар Лук'янавіч



1910 года нараджэння. У Чырвонай Арміі з 25 ліпеня 1944 года, радавы 255 стралковага палка. 23 лістапада 1944 года быў паранены ў правае плячо, шпіталізаваны, а пасля лячэння звольнены ў запас. Узнагароджаны ордэнам "Айчыннай вайны I ступені", медалямі "За баявыя заслугі", "За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", "30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", "40 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. "," 50 гадоў Узброеных сіл СССР "," 60 гадоў Узброеных сіл СССР "," 70 гадоў Узброеных сіл СССР ".


(Дзядуля Бойка Таццяны Іванаўны, настаўніцы гісторыі)



Латушка Якаў Фадзеевіч, 1900 года нараджэння. У Чырвонай Арміі з ліпеня 1944 года. Загінуў пры вызваленні Латвіі. 
(Дзядуля Бойка Таццяны Іванаўны, настаўніцы гісторыі)

Гузарык Андрэй Андрэевіч


У Чырвонай Арміі з 1943 года. Быў кулямётчыкам. У 1944 годзе атрымаў раненне правай рукі. Перамогу сустрэў у Германіі. 
(Прадзядуля Скрабец Святланы)

Ашмян Іосіф Францавіч


У Чырвонай Арміі з 1944 года. Командир мінамётнага аддзялення. Перамогу сустрэў у Германіі. 
(Прадзядуля Скрабец Святланы)


Усім Вам, хто вынес тую вайну -

 паклон і памяць пакаленняў!


Комментариев нет:

Отправить комментарий