Выставы

Умеліц рукі залатыя!
      З даўніх часоў Дзятлаўшчына славілася майстрамі, з рук якіх выходзілі самабытныя творы мастацтва: гліняны і драўляны посуд, кошыкі, карабы з саломы, лазы; тканыя посцілкі, дываны, ручнікі, абрусы,  ходнікі, вышываныя кашулі  і шмат чаго іншага. Адны віды народнага мастацтва напаткаў шчаслівы лёс. Яны захаваліся да нашага часу, іншыя ж амаль поўнасцю былі страчаны. 
  Здаўна вышыўка з'яўлялася адным з самых запатрабаваных відаў рукадзелля. Сёння вышыўка крыжыкам набывае ўсё большае распаўсюджванне. З дапамогай іголкі і ніткі сапраўдныя майстрыхі ствараюць шыкоўныя карціны, якія радуюць вока сваёй прыгажосцю. 
      Выстава "Нясумныя заняткі для паненак і кабет" прадстаўлена работамі трох удзельніц, якіх аб'ядноўвае агульнае захапленне - вышыўка крыжыкам. 
      Давайце ўсе разам палюбуемся вынікам залатых рук нашых дзятлаўскіх умеліц.


Работы Старыкавай Вольгі Міхайлаўны
В.М.Старыкава"Жураўлі"
В.М.Старыкава"На вадапоі"
З работамі Старыкавай Вольгі Міхайлаўны знаёмцеся тут:
Работы Зайцавай Вольгі Уладзіміраўны

В.У.Зайцава "Кот-свавольнік"
З работамі Зайцавай Вольгі Уладзіміраўны знаёсцеся тут:


Работы Абрамчык Надзеі Міхайлаўны
Н.М.Абрамчык "Букет"
З работамі Абрамчык Надзеі Міхайлаўны знаёмцеся тут:




"Прыгажосць Божага свету"
 ( выстава малюнкаў у гімназіі №2 г.Гродна)


Выстава экспанатаў Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі
ў гімназіі №2 г.Гродна 


Комментариев нет:

Отправить комментарий